Меню

Новости

У працяг святкавання 100-годдзя Беларускай Народкай Рэспублікі, арганізатары «Свята Незалежнасці» запрашаюць 30 чэрвеня на новы летні фестываль «Наш дзень», дзе выступяць удзельнікі канцэрта 25 сакавіка і гурты, якія па розных прычынах не змаглі патрапіць на «Дзень Волі». Збярэмся зноў разам, каб яскрава і запамінальна адзначыць Наш дзень!

30 чэрвеня на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам адбудзецца рок-фестываль «Наш дзень», лайн-ап якога складаецца з найлепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі.

Фестываль будзе адбывацца з 12:00 да 22:00. Вялікую музычную праграму дапоўняць адукацыйныя актыўнасці, гульні для дзяцей і дарослых, цікавыя квэсты, фудкорты, кірмаш і іншыя забавы.

Хто выступае?

У фэсце возьмуць удзел: Volski, Dzieciuki, Akute, B:N:, Дай дарогу!, Nizkiz, Neuro Dubel, Крама, The Superbullz, Мутнаевока, Зміцер Вайцюшкевіч, Пётр Клюеў, а таксама тры гурты, якія перамогуць у конкурсе выканаўцаў.

Каб трапіць на бясплатныя адборачныя канцэрты ў кафэ «Грай», сачыце за інфармацыяй тут. Бліжэйшы паўфінал 17 чэрвеня.

Як даехаць?

Ад станцыі метро «Малінаўка» будзе курсіраваць фестывальны аўтобус. Музей народнай архітэктуры і побыту знаходзіцца ў вёсцы Азярцо — 4 км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка».

Дзе набыць квіткі?

Квіткі можно набыць у касах KVITKI BY и анлайн. Чым бліжэй да даты фестываля — кошт будзе расці: 28 рублёў за два тыдні да фэсту і ў дзень мерапрыемства на ўваходзе — 30 рублёў. Таму варта набыць зараз, каб не пераплочваць пазней!

Дзеткам да 6-ці гадоў уваход бясплатны!

Дзе шукаць дадатковую інфармацыю?

Інфалінія: 8 (033) 661 14 32.

Намётавае мястэчка і роварная паркоўка?

Плануюцца (будзе дадатковая інфармацыя пазней).

Што будзе на фестывалі акрамя лепшай беларускай музыкі:

  • футбольны турнір з удзелам гульцоў клуба «Тарпеда Мінск»
  • Асамблея НДА ладзіць пляцоўку «Завулак НДА»: запрошаныя студэнцкія, сацыяльныя, культурныя, праваабарончыя, экалагічныя НДА з Мінску і рэгіёнаў прадставяць свае арганізацыі праз інтэрактыўныя пляцоўкі і розныя актыўнасці
  • беларускамоўная дзіцячая пляцоўка ад адукацыйнага цэнтра «Крочым разам!»
  • кірмаш з беларускамоўнай літаратурай, адзеннем, сувенірамі і падарункамі з нацыянальным каларытам
  • фудкорт, традыцыйныя стравы і піва ад рэстарацыі «Беларуская карчма»
  • катанне на конях і параплане
  • экскурсіі па музейным комплексе, майстар-класы ад майстроў народных рамёстваў, рэканструкцыі традыцыйных абрадаў
  • забаўляльная пляцоўка ад гульнявой прасторы «Quvalda»

Ці будзе After-party?

Плануецца некалькі начных вечарын у клубах Мінска з выступамі ўдзельнікаў фэста.

Акцыі!

У «Арт Сядзібе» на праспекце Машэрава, 18 уладальнікам квіткоў — бясплатная кава і паштоўка. Дарэчы, там таксама можна набыць прыгожы фірмовы квіток.

Top