Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 22 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 24 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
Музыка, рэстаратар і рэжысёр Ян Вардзёен прыйшоў у кіно нядаўна і ўжо зняў свой трэці фільм. Кожны з іх – камедыя і драма, іронія скрозь банальнасць і смех скрозь жыццёвыя перашкоды. У гэтым фільме Ян звяртаецца да пякучай тэмы бежанцаў. Аднак робіць гэта ў сваім уласным стылі. Яго іранскі бежанец трапляе ў Нарвегію, якая аказваецца даволі дзіўным месцам для тых, хто не вырас пад агнямі Паўночнага ззяння.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Нарвегія, 2016
Рэжысёр: Ян Вардзёен
Жанр: камедыя, драма
Працягласць: 80 хв.
16+