Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
У сярэдзіне 1990-х у глухім прамысловым горадзе Хэйнала распачынаецца гісторыя гурта Apulanta, аднаго з найвядомейшых фінскіх рок-гуртоў з пакалення Lordi, Rasmus ды HIM. Пакуль дарослыя былі занятыя выжываннем падчас рэцэссіі, моладзь пратэставала, грала панк-рок, вучылася кахаць. Гісторыю поспеху і змагання распавядае рэжысёр-дэбютант Туука Тэманэн, экс-удзельнік гурта Apulanta.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Фінляндыя, 2016
Рэжысёр: Туука Тэманэн
Жанр: драма, заснаваная на рэальных падзеях
Працягласць: 110 хв.
16+