Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 22 красавіка, 21:40, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 21 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
У цэнтры фільма – пяціпавярховы сямістаячэйкавы гаражны масіў у раёне Ласнамяэ на ўскраіне Таліна, які з’яўляецца раёнам-пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску. Уладальнікі гаражоў выкарыстоўваюць яго для ўсяго, акрамя паркавання транспарту. Вось мужчына слухае старую папсу на зламанай магнітоле мэрсэдэса з 70-х, вось купка бодзібілдэраў распачынае бутэльку гарэлкі, вось інтэлігент грае на скрыпцы, а вось ахоўнікі абмяркоўваюць савецкія тэорыі змоваў. Камера Логінава дакументуе гэты мікракосм людзей, якія сталі мінулым.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Эстонія, 2015
Рэжысёр: Уладзімір Логінаў
Жанр: дакументальны фільм
Працягласць: 85 хв.
18+