Гастролі Санкт-Пецярбургскага Дзяржаўнага драматычнага тэатра «Прытулак камедыянта»
Няма пачуцця больш моцнага і глыбокага, чым каханне, але як часта гэта пачуццё мы блытаем з жалем. Як часта людзі адмаўляюцца ад свайго шчасця, бо лічаць, што так будзе лепш для ўсіх, што шчасце патрэбнае іншаму. «Мой бедны Марат» — гісторыя пра няпростыя ўзаемаадносіны трох герояў — Марата, Лікі і Леанідзіка. Яны пражываюць на нашых вачах свае найлепшыя гады — юнацтва, маладосць, сталасць. Робяць памылкі, даюць волю характару, не чуюць адзін аднаго, не ўмеюць дараваць. Любоўны трохкутнік, які ўзнік у юнацтве, з цягам часу толькі абвастраецца, нягледзячы на тое, што калісьці падаваўся разарваным назаўжды. Спектакль пра тое, што ад мінулага, як і ад саміх сябе, нельга ўцячы.
Андрэй Прыкатэнка пра спектакль: «У савецкай эпохі ўвогуле ёсць свая прывабнасць. Можна ставіцца да яе па-рознаму. Але гэта наша гісторыя, іншай не будзе. Па вялікім рахунку, для кожнага з нас савецкае мінулае — гэта перш за ўсё нашы бацькі, і спектакль пра гэта. Мы хочам зрабіць пра тое найлепшае, што было ў людзях, якія нарадзіліся ў савецкай краіне, але чаго няма ў нас, што сёння згублена. Пра рамантызм, пра маральную чысціню, пра сілу духа, пра подзвіг. Адным словам, мы хочам зрабіць спектакль пра савецкіх людзей».
Аўтар: Аляксей Арбузаў
Рэжысёр-пастаноўшчык, мастак: Андрэй Прыкатэнка
Мастак па касцюмах: Вольга Лукіна
Мастак па святле: Максім Глухаў
Тэхналагічная разработка: Сяргей Кузнецоў
Музычнае афармленне: Мікалай Якімаў
У ролях: Яніна Лакоба, Антон Багроў, Аляксандр Кудрэнка.
Прэм’ера: 14 мая 2010 года
Працягласць: 2 гадзіны 25 хвілін з антрактам
Спектакль ідзе на рускай мове.
16+
Фота: kupalauski.by