Паэма “Новая зямля” была створана з 1911 па 1923 гады і зрабілася праўдзівай энцыклапедыяй тагачаснага народнага жыцця.
Для нас гэты твор такі ж важны, як для расіян, скажам, “Яўген Анегін”.
…Галоўны герой Міхал служыў лесніком і марыў прыдбаць уласны зямельны надзел. Ягоную мару падзяляў брат Антось. Абодва прыклалі шмат намаганняў, каб яе спраўдзіць: шукалі і даведваліся, вырашалі і ацэньвалі, дамаўляліся і таргаваліся. Нарэшце дзядзька Антось рушыў да Вільні – у зямельны банк па крэдыт.
Зямельная справа стала сэнсам жыцця, і здавалася, ужо ніхто не ў стане быў перашкодзіць супольным намаганням братоў…
Паводле паэмы Якуба Коласа “Новая зямля”
Пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык:Ларыса Рулёва
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі
Прэм’ера: 26 красавіка 2012 г.
Працягласць: 1 гадзіна 10 хвілін
14+