Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 24 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 25 красавіка, 19:00, кінатэатр «Мір»
У маленькім эстонскім горадзе, дзе ўсе пра усіх ведаюць, у школьнага настаўніка Лаўры страляюць адразу пасля таго, як ён здымае грошы са свайго банкаўскага рахунку. Цяпер Лаўры ў коме, яго маці Эльза, якая трапіла ў пастку нешчасілвага шлюбу, вымушаная даглядаць непрытомнага сына. Чорная камедыя разгортваецца, калі да непрытомнага Лаўры заходзяць сябры і выдаюць свае таямніцы, а жаданне Эльзы вырвацца з клеці шараговага жыцця пераважае матчыны пачуцці. Гэтая таямнічая гісторыя стала Эстонскім прэтэндэнтам на Оскар-2017.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Эстонія, 2016
Рэжысёр: Кадры Кыўсаар
Жанр: драма, камедыя
Працягласць: 89 хв.
16+