Меню

Новости

Мастацтва добрай смерці ў каталіцкай традыцыі

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 2,5-5 бел. руб.

Лекцыя ў рамках цыкла “Анталогія незямнога”.

Праблематыка смерці заўсёды была, ёсць і будзе адной з самых жывых у розумах людзей. На працягу тысячагоддзяў сфарміравалася мноства падыходаў да гэтай праблемы. Хрысціяне ставяцца да смерці як да пачатку вечнага жыцця. Усім вядома, што для збавення неабходна пражыць годнае жыццё, але чалавек Сярэднявечча верыў, што для таго, каб патрапіць у рай трэба не толькі папрацаваць над гэтым пры жыцці, але і добра памерці. Лекцыя прысвечана ўяўленням людзей каталіцкага веравызнання ў перыяд Сярэднявечча аб падрыхтоўцы да смерці, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў тэкстах і ілюстрацыях кніг “Ars bene moriendi” (“Мастацтва добрай смерці”).

Лекцыя чытаецца на беларускай мове.

Чытае Ніна Стахно, гісторык, аспірантка гістарычнага факультэта БДУ

Top