Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Мінск — 20 красавіка, 18:30, кінатэатр «Мір»
Віцебск — 22 красавіка, 18:30, кінатэатр «Мір»
12-гадовай Варпу даводзіцца быць дарослай за абедзвюх – сябе і сваю інфантыльную маці. Маці ніяк не можа перажыць развод, прыходзіць ноччу ў ложак да Варпу, каб не было страшна, і не памятае, калі дзень народзінаў у дачкі. Аднойчы Варпу вырашае, што калі знойзде біялагічнага бацьку, усё выправіцца. Акторскі дуэт вядомай на ўсю Фінляндыю рок-зоркі Паўлы Весала і 12-гадовай дэбютанткі Ліннеа Ског разыгрывае прыгожую гісторыю пра чалавечыя страхі і перамогу над імі. Сусветная прэм’ера фільма Сэльмы Вілхунэн, Оскараўскай намінанткі, адбылася на кінафестывалі ў Таронта.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Фінляндыя, 2016
Рэжысёр: Сэльма Вілхунэн
Жанр: драма
Працягласць: 100 хв.
16+