…Ах, людзі, людзі, каб наперад зналі
Вы шлях, крывёй паліты і слязьмі,
То не пакутвалі б і не кахалі,
Не плакалі… і не былі б людзьмі.
Творы Народнага паэта Беларусі Аркадзя Куляшова – гэта ўсхваляваны расповед пра людзей, якія ва ўпартым змаганні з варожымі абставінамі застаюцца непераможнымі духоўна. Такім быў кіраўнік нацыянальна-вызваленчага руху 1863 г. Кастусь Каліноўскі, якому паэт прысвяціў драматычную паэму “Хамуціус” (1975 г.). Назва твора – гэта мянушка, якую ўзяў сабе Кастусь Каліноўскі, падкрэсліўшы сваю блізкасць да сялян, якіх паны называлі хамамі.
Паводле сваіх ідэйных перакананняў Каліноўскі быў рэвалюцыйным дэмакратам, выступаў за скасаванне самадзяржаўя і абшарніцкага землеўладання. Ён лічыў, што толькі шырокі ўдзел сялянства можа забяспечыць перамогу паўстанню.
У спектаклі гучыць раманс на вершы Аркадзя Куляшова “Я пакідаў маленства край…”
Паводле паэмы “Хамуціус” Аркадзя Куляшова
Інсцэніроўка і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Віктар Цімафееў
Музычнае афармленне: Павел Захаранка
Балетмайстар: Дзіна Юрчанка
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі
Прэм’ера – 14 снежня 2011 г.
Працягласць: 1 гадзіна 10 хвілін
14+