Меню

Новости

Люты Фэст

фестываль цяжкай музыкі

Где:

Когда: 16:30

Стоимость билетов: ад 15 BYN

Штогадовы фестываль цяжкай музыкі «Люты Фэст» адбудзецца 10 лютага ў клубе Re:Public. Для ўсіх аматараў фольк, фэнтэзі, вікінг, трайбл і мелодык дэз мэтала!

Арганізатары абяцаюць, што наведвальнікоў фэсту будзе чакаць цёплая сяброўская атмасфера і незабыўны драйв падчас выступаў гуртоў PLEMЯ, Адарвірог, Omut, Midgard, Forodwaith ды Re1ikt.

Ці дарэмна люты завецца лютым? У гэты дзень вы зразумееце, што не! У гэты дзень вецер будзе выць гучней, сонейка схаваецца за цяжкіе хмары, а ў канцэртным клюбе Re:public пачнецца самы люты фэст гэтай зімы! Выдатны дзень, каб папіць піва з сябрамі, штрухануць галавой у сапраўднае метал свята, пачуць жываком любімыя гурты ды спевы.

У мінулым годзе фестываль сабраў поўны клуб «Бруге» і атрымаў вялікую колькасць пазітыўных водгукаў. Масавы і пазітыўны, ён застаўся ў памяці наведвальнікаў.

Тэл.: +375 29 1103535

Top