Паводле рамана Івана Мележа
Твор не патрабуе прадстаўлення. У беларускім нацыянальным эпасе – як называюць “Палескую хроніку” Івана Мележа – жыхары маленькай палескай вёсачкі дзень пры дні працуюць, мараць пра светлую будучыню, новае жыццё і сапраўднае каханне. Бязбацькавіч Васіль, выгадаваны ў нястачы, хоча цвёрда стаяць на нагах, мець уласны кавалак зямлі і гаспадарку. А Яўхім дбае адно пра ўцехі, бо ён сын працавітага і заможнага бацькі і меў ўсё неабходнае з маленства. Абодвум даспадобы вясковая прыгажуня Ганна, і іх лёсы залежаць ад яе рашэння.
Рэжысёр-пастаноўшчык: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Ігар Анісенка
Кампазітар: Дзмітрый Фрыга
Аўтар інсцэніроўкі: Аляксандр Гарцуеў
14+
Фото: kupalauski.by