Меню

Новости

Паводле твораў Ханса Крысціяна Андэрсена
У адным з мінскіх паркаў штодзень збіраюцца бабулі і дзядулі. У мінулым пра іх казалі: “Палкоўнік”, “Будаўнік”, “Журналіст”, “Служачы”, “Прафсаюзная актывістка”, “Балерына”, “Хатняя гаспадыня”. Але цяпер яны сямёра добрых казачнікаў, якія расказваюць кранальныя гісторыі маленькім дзецям. Пад шчырыя аповеды старых танцуюць Пастушка і Камінар, ідзе Голы кароль, спявае Салавей, трымае ўдар Стойкі алавяны салдацік, Маленькі Клаўс падманвае Вялікага Клаўса, любуецца сваім строем Ялінка. Падчас спектакля на экран выводзяцца кніжныя ілюстрацыі і фрагменты з кіно і анімацыі..

Аўтар ідэі і рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Аўтар п’есы: Алена Папова
Пераклад: Наталля Русецкая
Мастак-сцэнограф: Барыс Герлаван
Мастак па касцюмах: Алена Ігруша
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Балетмайстар: Наталля Карчэўская
Камп’ютарная графіка: Ала Мацюшэўская
Камп’ютарная анімацыя: Ірына Тарасава

16+

Фото: kupalauski.by

Top