Меню

Новости

П’еса Гільерме Фігейрэду “Ліса і вінаград” пра раба-філосафа Эзопа, яго фанабэрыстага гаспадара Ксанфа і прыгожую жонку Ксанфа Клею, употайкі закаханую ў Эзопа, была надзвычай папулярная ў сярэдзіне 20-га стагоддзя.

Байкапісец Эзоп – асоба напалову міфічная. Хто толькі не імкнуўся разгадаць яго таямніцу – ад “бацькі гісторыі” Герадота да пратэстанта Марціна Лютэра.

Бразільскі драматург Гільерме Фігейрэду, паяднаўшы звесткі з усіх магчымых крыніц, стварыў запамінальны мастацкі вобраз Эзопа – яркага творцы і глыбокага мысляра, якому наканавана было нарадзіцца ў целе “самага брыдкага нявольніка Грэцыі”.
Вуснамі свайго героя аўтар сцвердзіў права кожнага чалавека на асабістую свабоду, якое даецца ад нараджэння.

Паводле Генадзя Мушперта – “эзопава мова” праз тысячагоддзі не губляе сваёй актуальнасці, а пытанне асабістай свабоды гучыць не менш востра і ў наш час здаволенай сытасці, калі вакол пануюць ідэалы “грамадства спажывання”.

Аўтар: Гільерме Фігейрэду
Пераклад: Юрка Гаўрук
Сучасная адаптацыя: Алесь Сухадолаў, Жана Лашкевіч
Пастаноўка: Генадзь Мушперт
Мастак-пастаноўшчык: Алена Ігруша
Кампазітар: Анатоль Кандыба
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Прэм’ера: 12 сакавіка 2009 г.
Працягласць: 2 гадзіны 20 хвілін

16+

Фота: архіў тэатра

Top