Меню

Новости

Ладдзя Роспачы

Філасофская прыпавесць з элементамі балагану на 2 дзеі

Где:

Когда: 18:00

Стоимость билетов: 4,5 бел. руб.

Рэжысёр задаўся пытаннем, якое зазвычай застаецца па-за ўвагай: а што сталася прычынай такой ранняй — у трыццаць тры гады — сустрэчы Гервасія Вылівахі са Смерцю? Спектакль разыгрываецца ў жанры філасофскай прыпавесці з элементамі балагану. Гратэск выяўляе ненатуральнасць так званых сацыяльных роляў. Маскі хаваюць людзей ад здзекаў Жыцця.

Кантрастам балагану паўстае царства мёртвых, дзе ўжо другі, сапраўдны Выліваха, пазбаўлены балаганных крылаў і маскі гуляе са Смерцю ў шахматы. І нібыта найвышэйшыя сілы спасылаюць на яго прасвятленне, даючы магчымасць выйграць і вярнуцца на зямлю для новага, не балаганнага, а сапраўднага жыцця. А найвышэйшая перамога — калі нямыя размыкаюць свае вусны, прамаўляючы: “Божа зямлі маёй…”

Аўтар: Уладзімір Караткевіч
Інсцэніроўка: Расціслаў Асвяціч
Пастаноўка: Віктар Клімчук
Сцэнаграфія і лялькі: Алесь Сідараў
Касцюмы: Ганна Сідарава
Музыка: Алег Залётнеў
Камп’ютарная аранжыроўка музыкі: Велімір Залётнеў
Працягласць: 2 гадзіны

16+

Top