Меню

Новости

з 18:00 да 20:30

Купалле – самы галоўны летні рытуал беларусаў, які здаўна праводзіўся ў ноч з 23 на 24 чэрвеня. Свята Купалы прыпадае на пераломны момант года – перыяд летняга сонцаварота. Як казалі нашы продкі «сонца паварочвае на зіму, а лета на жару». На Купалле адбывалася шмат чароўных рэчаў, і мы прапануем Вам акунууца ў гэтую чароўную стыхію свята, як гэта рабілі нашы продкі. Кожны зможа не толькі паглядзець абрад, але і далучыцца да яго.

Наведвальнікі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • Зрабіць купальскі вянок з палявых кветак і зёлак;
  • Паваражыць на свайго каханага ды на свой лёс;
  • Далучыцца да раскладвання вогнішча і ваджэння карагодаў;
  • Паўдзельнічаць у народных танцах пад традыцыйныя музычныя інструменты;
  • Пакаштаваць традыцыйныя беларускія напоі: травяны напой «Крупнік».

За дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў;
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў: для дарослых – 10.00 руб.; для дзяцей школьнага ўзросту – 5.00 руб.;  для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Top