Меню

Новости

Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі

выстава

Где:

Когда: 17:30

З 20 мая 2018 г. у філіяле «Музей «Лошыцкая сядзіба» ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» працуе выстава «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі», прысвечананая свецкай модзе і вайсковаму абмундзіраванню ХІХ стагоддзя. Праект арганізаваны ў супрацоніцтве з творчай суполкай «Куфэрак».

На выставе прадстаўлены рэканструкцыі паўсядзённых, балёвых і вячэрніх касцюмаў, якія насілі жыхаркі зямель Беларусі, а таксама вайсковыя мундзіры і мужчынскае цывільнае адзенне. Дапаўняецца экспазіцыя аўтэнтычнымі аксэсуарамі эпохі з прыватнага збору. Эскізы касцюмаў выконваліся па матывах арыгінальных мадэляў адзення першай паловы XIX ст. Крыніцамі інфармацыі служылі творы мастацтва і публікацыі той эпохі. Мадэлі вырабляліся з максімальна магчымым выкарыстаннем натуральных тканін і асаблівасцяў крою таго часу.

Увага аўтараў выставы нездарма прыцягнула першая палова ХІХ стагоддзя. Гэта быў час, калі старыя традыцыі Рэчы Паспалітай саступалі месца новым сацыяльным парадкам, а жыхары зямель Беларусі, згодна з павевамі моды, пераходзілі да лаканічных касцюмаў. Асаблівае месца ў гісторыі адзення гэтага часу займае вайсковае абмундзіраванне. Эпоха Напалеонаўскіх войнаў прадстаўлена ў экспазіцыі праз рэканструкцыю шынэлі фузілёра-грэнадзёра “Вялікай Арміі” Напалеона і мундзіра Рускага Імператарскага Войска.

Кожны касцюм – гэта жывая гісторыя людзей далёкага мінулага, расказаная ў вытанчаных тканінах і лініях. Ад жаночых балёвых сукенак да вайсковага абмундзіравання пачатку 1810-х – 1840-х гг. – усё гэта дасць наведвальнікам выставы магчымасць паглыбіцца ў атмасферу жыцця беларускіх зямель першай паловы ХІХ стагоддзя.

Кошт квіткоў:
Уваходныя квіткі: 3 бел. руб. (для ўсіх катэгорый наведвальнікаў).
Экскурсійнае абслугоўванне (да 25 чалавек): 12 бел. руб. (па-беларуску ці па-руску), 20 бел. руб. (на замежнай мове).
Фатаграфаванне ў касцюмах – 2 бел. руб.
Наведванне лекцыі і майстар-класа (2 гадзіны): 5 бел. руб.
Дзеці да 10 год – бясплатна.

З 8 чэрвеня 2018 г. у межах выставачнага праекта «Куфэрак: на вайне і ў бальнай залі» распачынаецца лекцыйны цыкл, прысвечаны розным аспектам моды людзей першай паловы ХІХ стагоддзя.

Лекцыі чытаюцца прафесійнымі рэканструктарамі – прадстаўнікамі творчай суполкі «Куфэрак». Тэматыка лекцый адпавядае асноўным элементам паўсядзённага жыцця людзей на землях Беларусі ў першай палове ХІХ стагоддзя:

  • 8 чэрвеня – «Как попасть на бал. Гордость, предубеждение и танцы».
  • 22 чэрвеня – «Краткая история костюма ХІХ века».
  • 13 ліпеня – «Венеры и феи. Костюмы І-й трети ХІХ века».
  • 20 ліпеня – «Военная униформа в эпоху Наполеона».
  • 3 жніўня – «Вальс и компания. Бальные танцы ХІХ века».
  • 17 жніўня – «Балы в Беларуси в І-й половине ХІХ века».

Кошт уваходнага квітка: 5 BYN (уключае агляд экспазіцыі выставы).
Час пачатку: 17:30.

Кантактныя звесткі: + 375 17 285 18 86.

Top