Меню

Новости

У доме міласэрнасці адбываецца нешта нечуванае. Спачатку пакахалі адно аднаго суседзі па карпусах. Ды так, што і да самага ранку не спяць, і мілуюцца ва ўсіх на вачах! А неўзабаве адбываецца сапраўдны карнавал: з танцамі, гульнямі, удзелам вядомых артыстаў!

Аўтар п’есы “Крыху пяшчоты” Альда Нікалаі – адзін з самых запатрабаваных у свеце італьянскіх драматургаў. Яго сюжэты і калізіі заўсёды запамінальныя, па-мастацку нечаканыя.

У гэтай п’есе аўтар сцвярджае: фізічны ўзрост чалавека нічога не кажа пра яго душу. Маладосць часам бывае бляклай ды самотнай. А сталасць не патрапіць зрабіцца старасцю, пакуль душа занятая жыццём.

Вы ў гэтым сумняваецеся? Тады адчуйце “Крыху пяшчоты”!

Аўтар: Альда Нікалаі
Пераклад: Жана Лашкевіч
Пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Забэла
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Музычнае афармленне: Аляксандр Яцкевіч
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Прэм’ера: 20 лістапада 2010 г.
Працягласць: 2 гадзіны

14+

Фота: архіў тэатра

Top