Меню

Новости

Сцэнічнае чытанне п’есы вядомага беларускага драматурга Андрэя Іванова “Крыжовы паход дзяцей”.

Сцэнічнае чытанне «Крыжовага паходу дзяцей» Юры Дзівакова падобна на рытуальны танец.
Гэта вельмі цікавы кантраст з самой п’есай. Па мне так гэты тэкст – ціхі і гулкі (як шэпт у гатычным саборы) – пра змрочныя часы і змрочных людзей, якія існуюць на мяжы паміж цемрай сваёй рэальнасці і рэлігійным экстазам.
У «Крыжовым паходзе дзяцей» ёсць карнавальны акцэнт – гэта макабрычны танец шкілетаў, і мне здаецца, што гэты акцэнт Юра развіў і паклаў у аснову свайго work in progress.
Акцёры, як шкілеты ў смяротным танцы, у якім злучыліся сярэднявечныя безнадзейнасць і вітальнасць, фактычна выплясвала гэты тэкст. Героі п’есы ператвараюцца ў рытуальныя маскі, якія змяняюцца на тварах акцёраў, і распавядаюць свае гісторыі ў выразным абрадавым рытме.
Мне падабаецца слова «містэрыя», і тут яна якраз будзе дарэчы. Гэта сучасная, модная, яркая, смешная і страшная містэрыя.

Андрэй Іваноў, аўтар п’есы

Аўтар: Андрэй Іваноў
Рэжысёр: Юра Дзівакоў-Душэўскі
Акцёры: Вераніка Буслаева, Дзмітрый Давідовіч, Марына Дзямідчык, Ілля Ясінскі

Падрабязней у нашым матэрыяле: «Отправляемся в поход».

Фота: Анна Доўгель

Top