Да 135-годдзя Якуба Коласа
Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае… Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітара Алега Залётнева.
Паводле паэмы “Новая зямля”
Выканаўца: заслужаны артыст РБ Алесь Кашпераў
Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык: Галіна Дзягілева
16+
Заказ білетаў: +375 17 331 75 53 (гарадскі); +375 296 77 87 16(ВЕЛ), +375 291 55 08 97 (ВЕЛ);+375 33 601 77 70 (MTC)