Наш хітры, шляхетны, вынаходлівы Кот у ботах мусіць вас пераканаць, як важна адкінуць страхі і забабоны, не баяцца пераменаў, даверыцца здароваму розуму. Тады і цёмны лес будзе не такі страшны, і замак людаеда не напалохае, а сам людаед зменьшыцца да памераў мышы і абавязкова трапіць у лапы да адважнага ката…
Трэба толькі верыць у сябе!
Aўтар п’есы: Мікалай Шувалаў паводле аднайменнай казкі Шарля Пэро
Пераклад: Жана Лашкевіч
Пастаноўка: Венедыкт Растрыжэнкаў
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава
Кампазітар: Алег Залётнеў
Вершы: Галіна Булыка
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі
Прэм’ера: 14 мая 2011 г.
Працягласць: 1 гадзіна
5+
Фота: архіў тэатра