Вы знаёмыя з нашай Кошкай?
О! Яна – сапраўдная зорка!
Яе дом – палац, поўны самых яркіх, нечаканых і бліскучых рэчаў!
Якія яна ладзіць танцы, балі, вечарынкі!
А якія адметныя госці ў яе збіраюцца: Казёл, Каза, Певень, Курыца, Свіння! Да вас такія паны і не прыйдуць!
Хочаце жыць, як наша Кошка?
Тады любіце толькі сябе!
Абрастайце рэчамі!
Нікому нічога не давайце, не пазычайце і ўвогуле не дапамагайце! А калі да вас прыйдуць два кацяняткі, якім няма дзе жыць – ганіце прэч!
Але памятайце – магчыма толькі яны, як здарыцца вялікая бяда, змогуць вас выратаваць!
Толькі ці пагодзяцца нашы кацяняткі на гэта?
Аўтар: Самуіл Маршак
Пастаноўка: Ягор Лёгкін
Пераклад: Народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін
Мастак-пастаноўшчык: Дар’я Волкава
Кампазітар: Леанід Паўлёнак
Адмысловыя эфекты: Андрэй Каралевіч
Балетмайстар: Яфім Фадзееў, Людміла Фадзеева
Кіраўнік пастаноўкі: Уладзімір Савіцкі
Прэм’ера: 13 мая 2016 г.
Працягласць: 1 гадзіна 10 хвілін
5+