Глядзім і абмяркоўваем сучаснае незалежнае беларускае кіно!
29 ЛІСТАПАДА ў 19.00 у мінскім «АРТкінатэатры» (пр-т Дзяржынскага, 104, ст.м. Пятроўшчына) у рамках пазнавальна-забаўляльнага праекта «СВАЁ КІНО» адбудзецца аўтарскі вечар рэжысера Сяргея Сергіенка. Прадстаўляем кароткаметражны мастацкі фільм «КОЛЯ ЕДЗЕ».
Беларусь, 2017 г.
Рэжысер: Сяргей Сергіенка
Хранаметраж: 31 хв.
Звычайны выхадны дзень звычайнай сям’і ператвараецца ў дэтэктыў. Бацькі пакідаюць старэйшага сына Жэню наглядаць за малодшым Калей, а самі едуць святкаваць гадавіну вяселля. Як на злосць, у гэты ж дзень — «днюха» у Жэнінага сябра, і цяпер ён не можа туды пайсці. Але здараецца цуд. За Колем прыязджае машына з сацыяльнага цэнтра. Старэйшы брат свабодны! А затым Коля — падлетак з ментальнай інваліднасцю, падобны на даверлівага дзіцяці, — знікае, губляецца ў велізарным горадзе …
Як павядуць сябе Жэня, яго дзяўчына, іх сябры? Што яны выберуць — будуць святкаваць далей, ці кінуцца на пошукі Колі? І як іх зменіць гэты выбар?
Пасля прагляду адбудзецца абмеркаванне фільма і дыскусія. Ці можна гэты фільм разглядаць як моладзевае кіно пра сталенне? Ці можа «сваё кіно» быць аптымістычным, і што ў беларускай рэальнасці магло б паслужыць падставай для аптымізму? І ці так абыякавыя адзін да аднаго мінчане, як нам часам здаецца?
Ведучая дыскусіі: кандыдат філалагічных навук, культуролаг Вольга Раманава (ECLAB).
Аб рэжысеры:
Сяргей Сергіенко нарадіўся ў Магаданскай вобласці (в. Білібіна, Чукотка). Скончыў БГУКиИ (Мінск) па спецыяльнасці «рэжысер, організатор мастацкай творчасці, настаўнік тэатральных дысціплін». Драматург, п’есы якога ставяцца ў тэатрах Беларусі, Расіі і Украіны. Заснавальнік, кіраўнік і рэжысёр моладзевага узорнага тэатр-студыі «ТРИУМФ» (Барысаў). Таксама паставіў больш за 20 спектакляў на сцэне Заслужанага калектыву РБ драматычнага тэатра «Вiдарыс» (Барысаў). Уладальнік Гран-Пры на шматлікіх фестывалях, у тым ліку на Міжнародным тэатральным фестывалі Vivus Fabula (Кіеў). Арганізатар ХХ, ХХI і ХХII рэгіянальных фестываляў тэатральнай творчасці «Театральный Марафон» (2010-2013, Барысаў).
Працы ў кіно:
- рэжысёр-пастаноўшчык першага ў РБ моладзевага шматсерыйнага мастацкага фільма, створанага на базе рэгіянальнага тэлебачання «ШКОЛА» (ТК «СКИФ», Барысаў, 2010 г.);
- рэжысер анімацыйнага фільма «Гена, ты неправ!» (ТК «СКИФ»);
- звукарэжысер і рэжысер мантажа к/м фільмаў «Жизнь в клетчатой сумке» і «Жизнь в миниатюре» (Киношкола А. Полупанова, Минск, 2012);
- рэжысер, звукарэжысер і рэжысер мантажа к/м фільма «Самоубица» (Т.О. «Киноделъ», Борисов, 2013).
Аб праекце «СВАЁ КІНО»
«СВАЁ КІНО» – гэта пазнавальна-забаўляльны праект, у якім аўтары беларускіх фільмаў знаёмяцца з гледачом, а гледачы вучацца разбірацца ў кіно. Паказы праходзяць штомесяц на працягу ўсяго года ў камфартабельным сучасным кінатэатры.
Мы імкнемся паказаць «50 адценняў жыцця» і такую Беларусь, якую наш глядач яшчэ не бачыў, і запрашаем глядзець і абмяркоўваць нетрывіяльнае, якаснае і своеасаблівае кіно.
Арганізатары і партнёры праекта: Арткинотеатр, Цэнтр сучаснай культуры «Бягучы Чарапаха»/Running Turtle, СВАЁ КIНО: Любiм i глядзiм, Наталья Бружник, Леонид Калитеня
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся: Наталля Бружнiк (цэнтр сучаснай культуры «Бягучы чарапаха») (029) 1422520.