Меню

Новости

Ці часта ў нашым жыцці здараюцца цуды?

Жыхары казачнага лесу ўпэўнены – сапраўдныя дзівосы адбываюцца толькі з тымі, хто не баіцца выпрабаванняў!

…Выпрабаванне, з якім пад Новы год сутыкнуліся Вожык і Мядзьведзік, памяняла іх стаўленне да цуду, таму што… і сапраўды з нашымі героямі адбыўся самы сапраўдны цуд!

Калі ты слабы і маленькі – гэта зусім не значыць, што кожны можа цябе пакрыўдзіць. Калі ты ўсяго баішся, дык у цябе заўсёды ёсць магчымасць стаць смелым! А калі ў цябе ёсць сябра, дык не варта яго губляць!

Усё вельмі проста – сапраўдныя цуды мы ствараем самі!

Аўтары: Сяргей Казлоў, Леанід Жухавіцкі
Пераклад: Жана Лашкевіч
Пастаноўка: Ягор Лёгкін
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Музычнае афармленне: Леанід Паўлёнак
Пластычнае вырашэнне: Надзея Лаўрухіна
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі

Прэм’ера: 22 снежня 2011 г.
Працягласць: 55 хвілін

5+

Фота: архіў тэатра

Top