Меню

Новости

Казачны джэм

ІІ Фестываль казак, театра і кніг

Где:

Когда: 11:00

Стоимость билетов: 5, 10 бел. руб.

У гэтыя два дні гледачы змогуць убачыць 11 спектакляў камерных тэатраў, наведаць кніжныя чытанні, паспяваць і натанчыцца на вясёлых канцэртах, паўдзельнічаць у тэматычных творчых майстар-класах, павазюкацца ў дзіцячай гульнёвай зоне, патрэніравацца ў настольных гульнях і стварыць вялікую кнігу казачных гісторый! Але самае галоўнае – трапіць у чароўную казку ўсёй сям’ёй!

У гэты раз фестываль праз казкі і гісторыі раскрые для маленькіх і вялікіх гледачоў тэму ПАДАРОЖЖА! На казачным фестывалі падарожжы і прыгоды могуць быць толькі казачнымі!

Фестываль «Казачны джэм» – гэта свята для ўсёй сям’і! Дзеці, бацькі, цётачкі і дзядзечкі, бабулі і дзядулі – усе-усе знойдуць для сябе цікавы маршрут! А адправіцца ў падарожжа можа нават самы маленькі глядач на ручках у мамы або таты!

У кожным узросце адна і тая ж казка ўспрымаецца па-рознаму, але яна адчуваецца ўсім сэрцам, у ёй даступна для гледача і чытача менавіта тое, што трэба яму… А таму падзеі нашага фестывалю будуць цікавыя дзецям ад аднаго годзіка да дзесяці гадоў, а дарослым – так і зусім да ста!kazachny_dzhem_1 kazachny_dzhem_2 kazachny_dzhem_3 kazachny_dzhem_4

 

Top