Меню

Новости

Пад Мінскам адбудзецца дзявяты міжнародны фестываль «Камяніца», арганізатарамі якога з’яўляюцца «Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту», «Грай Кафэ» і кампанія PRASTORA.BY. Генеральным партнёрам фестывалю з’яўляецца Банк «БелВЭБ».

На галоўнай сцэне сёлета выступяць: гурт ONUKA (Украіна), Theodor Bastard(Расія), Shuma (Беларусь) і The Doox (Украіна). Таксама на галоўнай сцэне выступяць беларускія гурты «Нагуаль»Shaman Jungle і «Варган».

Другая сцэна фестывалю будзе цалкам прысвечана аўтэнтычнаму беларускаму фальклору, які прагучыць у выкананні ансамбляў «Рада», «Мярэжа», «Горынь» і Патрыцыі Свіцінай. Гэта пляцоўка будзе працаваць у перапынках паміж выступамі артыстаў галоўнай сцэны, дазваляючы зрабіць музычную праграму мерапрыемства неперарыўнай.

Фестываль адбудзецца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту ў пасёлку Азярцо пад Мінскам (4 кіламетры ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка»). Акрамя музыкі гледачоў чакае вялікі кірмаш народных промыслаў, майстар-класы рамеснікаў, вясковыя забавы, выставы мастакоў і фатографаў.

Усе грошы ад квіткоў ідуць на рахункі музея, дапамагаючы захоўваць унікальную калекцыю аўтэнтычнай беларускай драўлянай архітэктуры 18-20 стагоддзяў, сабраную ў розных рэгіёнах краіны.

У межах «Камяніцы 2017» адбудзецца традыцыйны кірмаш нацыянальнай культуры з вырабамі майстроў, майстар-класамі, забавамі. Заяўкі на ўдзел можна адпраўляць да 11 верасня на пошту kamianica2003@gmail.com з апісаннем дзейнасці, фота вырабаў і кантактамі. Перавага надаецца найбольш арыгінальным праектам, якія працуюць у беларускім кантэксце.

Як даехаць на «Камяніцу»? Вельмі проста!
Машынай ці роварам: вёска Азярцо, 4 км ад МКАД за аўтарынак «Малінаўка». Для ровараў будзе асобная паркоўка, магчымасць заехаць на тэрыторыю фэста.
Аўтобусам: ад мятро «Малінаўка» (прыпынак у бок МКАД). Будуць і бясплатныя, і сімвалічна платныя аўтобусы кожныя 15-20 хвілін.

Папярэдне квіткі каштуюць да 10 рублёў (дарослы), у дзень фестывалю кошт будзе 15 рублёў (дарослы). Для дзяцей дашкольнага ўзросту ўваход бясплатны.

Інфалінія: +375 29 363 76 85+375 29 856 42 01, +375 17 209 41 63.

Гурт ONUKA (Украіна)

Камяніца-2017

Адзін з галоўных сімвалаў сучаснай украінскай музыкі, чый сплаў электронікі, фолку і духавых інструментаў уразіла нават брытанскі New Musical Express. Пасля выступу ў якасці гасцей фінала «Еўрабачання — 2017» у Кіеве запісы гурта апынуліся ў хіт-парадах iTunes у Вялікабрытаніі, Нямеччыне, Польшчы, Нідэрландах, Даніі, Швецыі, Бельгіі, Францыі, Швейцарыі і Аўстраліі.

Камяніца-2017

Theodor Bastard (Расія)

Камяніца-2017

Гурт створаны ў 1996 годзе і з’яўляецца адным з галоўных расійскіх прадстаўнікоў world music. Візітная картка калектыва — голас вакалісткі Яны Вевы, якая таксама з’яўляецца аўтарам шэрагу песень. Акрамя Расіі альбомы Theodor Bastard выдаваліся ў Германіі, Турцыі, Мексіцы ды Аргенціне. Калектыў выступаў на фестывалях у Германіі, Венгрыі, Румыніі, Літве і іншых краінах Еўропы.

Камяніца-2017

Shuma (Беларусь)

Камяніца-2017

Музыкі называюць свой стыль digital archaica, бо ён яднае беларускія народныя песні і сучасныя электронныя гучанні. Абодва студыйныя альбомы калектыва — «Жніво» (2015) і «Сонца» (2016) — атрымалі высокія адзнакі ад беларускіх і замежных крытыкаў. Акрамя таго яны прынеслі гурту шмат узнагарод, сярод якіх «Альбом года» па версіі Experty.by (2016). У актыве Shuma выступы ў ЗША, Польшчы, Фінляндыі, Украіне, Літве.

Камяніца-2017

The Doox (Украіна)

Камяніца-2017

Малады этна-рокавы калектыў, вядомы сваімі апрацоўкамі народных песень з розных куткоў Украіны. У іх аднолькава ўдала атрымліваюцца меладычныя балады і дынамічныя нумары. Увясну 2017 музыкі выдалі дэбютны альбом «Дерево». Удзельнікі ўсіх галоўных украінскіх фэстаў, у тым ліку: «Країна мрій», «Трипільське коло», Atlas Weekend.

Камяніца-2017
Top