Меню

Новости

КАЛЯДЫ НАД ГОРАДАМ

Штогадовы калядны фестываль для дзяцей і бацькоў

Где:

Когда: 12:00

Стоимость билетов: 5 бел. руб.

Адкуль прылятаюць Каляды? Можа, яны нараджаюцца недзе ў гарадскім паветры, ці расквітаюць па-над кварталамі? Сёлета нам хочацца разам пашукаць гэтае свята сярод агнёў на яліне, водару мандарын, вільготных ад снегу рукавіцах ды салодкага імбірнага печыва. Гэтым разам мы пагрузімся ў калядныя дэкарацыі, якія створаны паводле шагалаўскіх матываў.

Разам з мастаком Bazinato арганізатары свята — «Дзіцячыя творчыя майстэрні» — для афармлення галерэйнай прасторы ўзялі за аснову работы сусветна вядомага беларускага мастака Марка Шагала.

Праграма фестывалю:

  • Майстар-класы па вырабу калядных масак і паштовак
  • Актыўныя гульні
  • Знаемства з адукацыйным коміксам па фінансавай пісьменнасці Беларускага народнага банка, а таксама з яго галоўным героем — дапытлівым львом Лявонам
  • Сафія Садоўская пачытае казкі і вершы пра Марка Шагала, створаныя адмыслова для кнігі «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Віцебская школа»
  • Тэатральнае выступленне і сапраўднае шоў светлавых карцін Сашы Грапо
  • А таксама шмат музыкі, вяселля, ды святочнага настрою!

Праграма разбіта на два сеансы: 12:00 — 14:30, 15:00 — 17.30

Уваход: 5 руб. для дзяцей (для бацькоў бясплатна) па папярэдняй рэгістрацыі альбо такстама ў facebook.com/majsterni ці па тэл. +37533 303 59 60

Top