Меню

Новости

Прыгажуня Франка шукае паратунку для душы на нёманскім узбярэжжы і нарэшце яго знаходзіць. Яе прыводзіць у свой рыбацкі дом Павел, якога яна пагардліва кліча хамам. Але веліч душы Паўла, яго суцэльная дабрыня, бясконцае дараванне і вернасць слову прымушаюць Франку змяніць сваё меркаванне – яна нарэшце разумее, што па-сапраўднаму чыстым можа быць любы чалавек, не гледзячы на тое, пан гэта ці селянін…

Упершыню спектакль паводле аповесці Элізы Ажэшкі была пастаўленая ў 1921 годзе. Амаль праз 90 год шчырая гісторыя пра пакуты дзвюх чалавечых душаў зноў на тэатральнай сцэне.

Рэжысёр: Аляксандр Гарцуеў
Мастак-пастаноўшчык: Ігар Анісенка
Пластычнае вырашэнне: Яўгенія Кульбачная

16+

Фото: kupalauski.by

Top