Меню

Новости

ГУЛЬНЯ БЕЗ ПРАВІЛАЎ І З НЕВЯДОМАЙ МЭТАЙ

Паводле п’есы Аляксея Андрэева

Где:

Когда: 19:00

Цэнтр беларускай драматургіі і альманах «Маналог» разам шукаюць адказы на самыя нечаканыя пытанні:

Ці сапраўды волат ператварыўся ў цмока менавіта тады, калі дакрануўся да скарбаў?
I чаму я не ўмею лётаць?
Калі б хараство давалася нам не цяжка і не балюча, ці разумелі б мы яго як хараство?
I ці хочаш ты плакаць, калі нехта добра спявае?
Чалавек корміць, поіць, шаруе сваё цела, якое потым пакладзе ў труну. Мае гэта сэнс?
Можа, ты хочаш у прусакі? Праўда, яны падобныя на нас?
Можа, шукаеш дасканаласці? А наколькі ты дасканалы, каб Гасподзь цябе пачуў?
І для чаго мастацтва? Толькі для інтэр’еру?
I якім павінен быць горад?
I куды цячэ рака?
I што самае галоўнае ў жыцці?
I куды гэта коціцца? Гэтая велізарная вар’яцкая машына?
Можа, я сплю, і гэта Рым часоў заняпаду?..
Магчыма, ты думаў пра тое, што жыццё магло быць іншым?
Навошта ўсё гэта? Чаму мы жывем так, а не інакш?

Што будзе далей? Каб даведацца, прыходзьце на спектакль «Гульня без правілаў і з невядомай мэтай».

Пераклад: Альгерд Бахарэвіч
Пастаноўка: Аляксандр Марчанка
Гукарэжысёр: Ксенія Каральчук
Мастак па святле: Іван Гусеў
Мастак-пастаноўшчык: Ганна Балаш
Кампазітар: Дзмітрый Лук’янчык

16+

Фото: rtbd.by

Top