Праграма фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка»
Галоўны герой гэтага фільма – Джонатан Голд, рэстаранны крытык газеты Лос-Анджэлес Таймс, лаўрэат прэміі Пулітцера, галоўнай журналісцкай узнагароды ЗША. Гарачы фанат сваёй справы і свайго горада, Голд вядзе гледачоў на экскурсію па Лос-Анджэлесе і яго шматлікіх рэстаранах, каб на іх прыкладзе паказаць, як развіццё гарадской рэстараннай культуры ўплывае на ўзаемаадносіны жыхароў і горада.
Узнагароды: Узнагарода Хлотрудзіса (2017): Лепшы дакументальны фільм, Фестываль «Сандэнс» (2015): Галоўны прыз журы
Краіна: ЗША, 2015
Рэжысёр: Лаура Габерт
Працягласць: 96 хвілін