Меню

Новости

Гонка на выміранне

Racing Extinction

Где:

Когда: 18:30

Стоимость билетов: бясплатна

Праграма фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка»

Група энергічных і неабыякавых актывістаў паставіла перад сабой мэту праліць святло на дзве асноўныя пагрозы жывой прыродзе на Зямлі. Першая зыходзіць ад міжнароднага гандлю жывёламі і раслінамі, а таксама ад разнастайных ілжэлекаў і касметычных сродкаў, якія вырабляюцца на шкоду фаўне і потым прадаюцца, ставячы пад пагрозу існаванне цэлых відаў жывых істот, якія насяляюць нашу планету мільёны гадоў. Другая — скрытыя выкіды вуглякіслага газу, смяротныя для жывых арганізмаў. Акрамя таго, у фільме паказаны ашаламляльныя кадры, якія мяняюць светапогляд. Фільм зняты лаўрэатам прэміі Оскар Луі Псіхоясам.

Узнагароды: Прэмія амерыканскай кінаакадэміі Оскар (2016): Намінацыя на лепшую песню «Manta Ray», Сандэнс (2015): Намінацыя на гран-пры за лепшы дакументальны фільм, Эмі (2016): Намінацыя, Міжнародны фестываль дакументальных фільмаў у Болдэры, Каларада (2015): Асаблівая заслуга ў дакументальным кіно, Фестываль «Кіно ў імя міра» (2016): Галоўная прэмія (Луі Псіхояс), Прэмія Таварыства па захаванні акіянаў (2016), Міжнародны кінафестываль у Мельбурне (2015): Намінацыя на прыз сімпатый гледачоў, Маскоўскі міжнародны кінафестываль (2015): 2 прэмія, лепшы дакументальны фільм, Прэмія таварыства амерыканскіх гукаінжынераў (2016): Лепшае рэдагаванне гука (Цім Нільсен), Сандэнс (2015): Галоўны прыз журы (намінацыя, Луі Псіхояс), Фестываль дакументальных фільмаў у Салоніках (2016): Лепшы фільм, Узнагарода Сусветнага фонда дзікай прыроды (2016): Луі Псіхояс

Краіна: ЗША, 2015
Прадзюсер
: Джына Папабайс
Рэжысёр: Луі Псіхояс
Працягласць: 94 хвіліны

Top