Праграма фестывалю «Паўночнае ззянне»
Рыкард пакутуе адначасова на маральную і фізічную хваробы. У марах ён казачны гігант, які шпацыруе сярод пастаральных пейзажаў, а ў жыцці – аўтыст, заўзяты гулец у петанк з скажоным хваробай тварам. Захапленне гульнёй дае яму кола сяброў, нагоду збягаць з бальніцы, сэнс і азарт жыцця. Аднак усё мяняецца, калі пасля адной з трэніровак ён вымушаны пакінуць каманду. Услед за ім сыходзіць і найлепшы сябра, каб разам скалаціць новую каманду і перамагчы на мясцовым турніры. Фільм Ёханэса Нюхольма – пра дзве супрацьлеглыя сілы ў нашым жыцці – патрэбу ў соцыуме і патрэбу прыватнай прасторы. «Гігант» – гэта фільм-хіт, які прайшоў на кінафестывалях ад Таронта да Рэйк’явіка, атрымаў мноства ўзнагарод у тым ліку прыз у Сан-Себасцьяне ад журы пад узначаленнем Біле Аўгуста.
Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
Краіна: Швецыя/Данія, 2016
Рэжысёр: Ёханэс Нюхольм
Жанр: драма, фантазія
Працягласць: 86 хв.
16+