Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі аб’яўляе набор студэнт_ак на курсы гендарнага модуля.
Гендарны модуль уключае ў сябе адукацыйныя курсы, публічныя лекцыі для шырокай аўдыторыі і практычныя воркшопы. Яго ўдзельнікі і ўдзельніцы даведаюцца, якія змены адбыліся ў палітыцы, мастацтве, уяўленнях пра сэксуальнасць у сувязі з трансфармацыяй гендарных адносін у XX-XXI стагоддзях. Практычныя воркшопы пазнаёмяць з арганізацыямі і ініцыятывамі, якія працуюць з гендарнымі тэмамі ў Беларусі.
Праходжанне ўсіх курсаў модуля дазволіць студэнтам і студэнткам вывучыць асновы гендарнай тэорыі і навучыцца аналізаваць сучасную беларускую рэчаіснасць з пункту гледжання гендарнага падыходу.
Пачатак першага курса модуля – 23 кастрычніка, запіс на першы курс модуля адкрыты па 20 кастрычніка.
23 – 28 кастрычніка (інтэнсіўны курс)
курс «Гендар, сэксуальнасць, раса: сучасныя маральныя панікі»
лектарка: Галіна Ярманіва (Украіна)
31 кастрычніка – 12 снежня
курс «Фемінісцкая тэорыя візуальнасці: мастацтва, улада, нарматыўнасць»
лектарка: Таня Сецко
10 лістапада – 16 снежня
курс «Фемінісцкае і гендарнае вымярэнне палітычнага»
лектар: Уладзіслаў Іваноў
27 лістапада – 2 снежня (інтэнсіўны курс)
курс «Гендар і кінематограф: практыка-тэарэтычны курс»
лектарка: Маша Гадаванная
Гендарны модуль дазваляе выбраць адну з дзвюх формаў навучання: у якасці слухач_кі курсаў і ў якасці студэнт_кі.
Фармат «слухач_ка»: наведванне лекцый і воркшопаў без праверкі выніковых заданняў выкладчыцамі і выкладчыкамі модуля і выстаўлення адзнак за працы. Таксама слухач_кі не атрымліваюць сертыфікат па заканчэнні навучання.
Навучанне бясплатнае.
Фармат «студэнт_ка»: Наведванне лекцый і воркшопаў і актыўная камунікацыя з выкладчыкамі і выкладчыцамі модуля на працягу ўсяго навучання, індывідуальнае абмеркаванне ўсіх прамежкавых і выніковых заданняў. Пры ўмове праходжання 4 курсаў модуля і атрымання па іх станоўчых адзнак студэнты і студэнткі пры жаданні атрымліваюць сертыфікат.
Кошт сертыфіката: 95 BYN.
Для студэнтаў і студэнтак вочных аддзяленняў беларускіх ВНУ – зніжка на атрыманне сертыфіката 30%.
***
На працягу доўгага часу існавала меркаванне, што біялагічная прырода чалавека прадвызначае ўсё яго наступнае жыццё. Гендар як катэгорыя аналізу крытычна пераасэнсоўвае гэтую ідэю, бо згодна з ёй, існуе таксама сацыяльнае канструяванне полу. Менавіта гендарныя нормы вызначаюць, якія значэнні і правілы паводзін замацоўваюцца за мужчынамі і жанчынамі ў розных грамадствах.
Канструяванне ўяўленняў аб «правільных» (нарматыўных) гендарах не адбываецца выключна на ўзроўні асобных індывідаў ці сем’яў. У грамадстве любога тыпу фарміруецца непарыўная сувязь паміж гендарнымі ўяўленнямі і сацыяльнымі, культурнымі і палітычнымі працэсамі.
Дзе пачынаецца гендар і як ён уваходзіць у наша жыццё? З якіх пазіцый яго можна аналізаваць? Ці можа чалавек выйсці за межы свайго гендара? Ці ўплывае пол на поспех у мастацтве? Ці патрэбна дзяржаве гендарная палітыка і ў чым могуць заключацца яе недахопы? І як доўга нам чакаць сапраўднага раўнапраўя палоў і прызнання ўсіх сэксуальнасцяў?
Падрабязная інфармацыя тут.