Меню

Новости

Спектакль «Фінт-Круазэ» складаецца з дзвюх сучасных беларускіх камедый «Перапіс насельніцтва» (Д.Багаслаўскі) і «Сватаўство» (В.Красоўскі, Д.Багаслаўскі).

Гэта дзве гісторыі пра звычайных людзей. Простыя, жыццёвыя, смешныя і кранальныя. Іх героі жывуць побач з намі. У кожнага з нас знойдуцца такія «персанажы» сярод сваякоў, суседзяў і знаёмых.

Камедыі не перасякаюцца па сюжэтнай лініі, але іх аб’ядноўвае акцёрскі састаў. Адзін артыст на працягу вечара выконвае дзве зусім не падобныя адна на адну ролі, часам змяняючыся да непазнавальнасці.

Але галоўнае, «Фінт-Круазэ» – гэта спектакль пра Каханне, непрадказальнае, раптоўнае, шчырае. Каханне, якое можа знянацку напаткаць кожнага з нас і натхніць зрабіць Учынак, каб нешта змяніць у сваім жыцці.

Аўтары: «Перапіс насельніцтва» (Д.Багаслаўскі) і «Сватаўство» (В.Красоўскі, Д.Багаслаўскі)
Рэжысёр-пастаноўшчык: Святлана Навуменка
Мастак-пастаноўшчык: Юрый Саламонаў
Кампазітар: Віталь Суддзін
Харэаграфія: Вольга Скварцова

16+

Фото: rtbd.by

Top