Праграма фестывалю амерыканскага дакументальнага кіно «Незнаёмая Амерыка»
«Фермер з Брукліна» даследуе ўнікальныя праблемы, з якімі сутыкаецца група гарадскіх фермераў, што імкнуцца кіраваць камерцыйна жыццяздольнай фермай у межах Нью-Ёрку. Каманда паступова стварае найбуйнейшую ферму, якая знаходзіцца на дахах аднаго з самых вялікіх гарадоў свету.
Узнагароды: Кінафестываль незалежных фільмаў у Эшландзе: Лепшы кароткі дакументальны фільм, Марынскі фестываль кароткаметражных фільмаў: Прыз журы, Фестываль у Дэсціні-Сіці: Лепшы кароткаметражны дакументальны фільм
Краіна: ЗША, 2013
Рэжысёры: Майкл Тыбурскі, Бен Нейбарс
Працягласць: 27 хвілін