14 ліпеня — 11:00 и 13:00
Калі забываюцца дзіцячыя жаданні, а жыццё робіцца нецікавым — уратаваць можа толькі яна. Фенька. Неверагодная дзяўчынка, якая лёгка і спрытна стварае праблемы. Але падчас вырашэння гэтых праблем чалавек можа здзейсніць колішнюю мару і зрабіцца выдатным пісьменнікам.
Спектакль поўніцца фантазіяй, разнастайнымі неспадзяванкамі, дабрынёй і гумарам. Дазваляе зірнуць на звычайныя рэчы з іншага боку і паверыць у немагчымае.
Аўтар: Леанід Панцялееў
Пастаноўка: Міхась Клімчук
Сцэнаграфія, лялькі і касцюмы: Аксана Нікеенка
Пераклад: Людміла Сіманёнак
Працягласць: 65 хвілін
4+