Меню

Новости

Дзве душы

сцэны

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 6-30 БЕЛ. РУБ.

Паводле аповесці Максіма Гарэцкага

Упершыню на беларускай сцэне – спектакль паводле аповесці «Дзве душы» айчыннага класіка, пачынальніка беларускай філасофскай прозы Максіма Гарэцкага. На фоне знакавых гістарычных падзеяў у часе пасля Першай сусветнай вайны пераплятаюцца лёсы розных людзей, якія апынуліся ў гушчы рэвалюцыйнай «куламесы» — падмененых у дзяцінстве панскага і сялянскага сыноў, палітычных прайдзісветаў, закаханых дзяўчат, адраджэнцаў. Дзве душы — гісторыя ўнутранай супярэчнасці беларускага інтэлігента Ігната Абдзіраловіча, які здольны рэфлексаваць над часам і сабой у складаным свеце, шукаць «яснасць у паглядах на спрадвечна няяснае», што непазбежна робіць яго староннім і безабаронным у сваім асяроддзі.

Падрабязней у нашым матэрыяле: АРАРАТ. МНЕНИЕ с Игорем Бобковым

Рэжысёр-пастаноўшчык: Мікалай Пінігін
Сцэнаграфія і касцюмы: Барыс Герлаван
Кампазітар: Андрэй Зубрыч
Харэограф: Наталля Карчэўская
Інсцэніроўка на беларускай мове: Уладзіслаў Ахроменка, Максім Клімковіч
Стварэнне відэакантэнту: Сяргей Тарасюк

16+

Фото: kupalauski.by

Top