Меню

Новости

DOTYK

III Міжнародны фестываль квір-культуры

Где:

Когда: 19:00

Кінапаказы, лекцыі, спектаклі, выставы, гульні, спартыўныя заняткі, экскурсіі, вечарыны — агулам 36 мерапрыемстваў, прысвечаных тэмам ЛГБТ+, квір, фемінізму. DOTYK сабраў разнастайную праграму для тых, хто цікавіцца пытаннямі гендарнай ідэнтычнасці і правамі чалавека. Фестываль — крок да пераадолення праяваў сэксізму, гамафобіі і любых іншых формаў дыскрымінацыі ў беларускім грамадстве.

Важная частка праграмы — кінапаказы. DOTYK, які вырас з кінафестывалю, не забываецца на свае карані. Гэтак, кожны дзень форуму будзе суправаджацца дэманстрацыяй фільмаў. Дакументальныя і мастацкія, поўнаметражныя і кароткаметражныя стужкі. Сакрэт фільмаў адкрыцця і закрыцця фестывалю будзе абвешчаны бліжэй да падзеі.

Вядучыя ідэі фестывалю — салідарнасць і супольнасць. І падмацоўваць іх у праграме будзе значная колькасць партнёрскіх мерапрыемстваў. Расслабіцца і адпачыць ад насычанай праграмы можна будзе на вечарынах.

Уваход на большасць мерапрыемстваў фестывалю будзе вольным за выключэннем вечарын адкрыцця і закрыцця, а таксама канцэрту гурта «ИВА НОВА». Шэраг мерапрыемстваў будзе патрабаваць рэгістрацыі. На фестывалі прысутнічае ўзроставае абмежаванне для наведвальнікаў 18+.

Праграма III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK

24 лютага-6 сакавіка – Выстава «Мы (не) адныя»/ «We are (not) alone».
24 лютага (пятніца)

19.00 Урачыстае адкрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK.
20.00 Фільм адкрыцця.
23.00-5.00 DOTYK Opening Party. Bryozone (Адэса), Hyper Dead (Стакгольм), Komitet (Кіеў), p.m. (Крым), СЛЁЗЫ АМБАЛА (Кіеў), Алеся Жыткевіч (Мінск). Платны ўваход: 8 руб.

25 лютага (субота)

10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». РЭГІСТРАЦЫЯ* . Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.
12.00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ*. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.
12.00-14.00 Танцавальны занятак па Vogue з праектам для жанчын «Здольная». На занятак запрашаюцца ўсе, незалежна ад гендарнай ідэнтычнасці. РЭГІСТРАЦЫЯ*. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.
14.30 Лекцыя «Гамафобія як біяпалітыка». Актывіст і даследчык Раман Лексікаў (Украіна)
15.00 Спартыўны занятак з праектам для жанчын «Здольная». Запрашаем усіх людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як дзяўчына/жанчына, або маюць жаночы вопыт сацыялізацыі. РЭГІСТРАЦЫЯ**. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.
16.00 Дыскусія «Прайд як канцэпцыя ў розных кантэкстах». Удзельні_цы: праваабаронца, удзельніца аргкамітэту Мінск-Гей-Прайд 2014 Кацярына Борсук (Беларусь), праваабаронцы, удзельні_цы аргкамітэту Балтыйскага Гей-Прайду 2016 Вірджынія Прасміскайтэ і Уладзімір Сімонко (LGL-Литва), каардынатарка праграмы «Гендарная дэмакратыя» Фонду імя Г.Бёлля ва Украіне, удзельніца аргкамітэту Кіеў Прайд-2016 Ганна Даўгапол (Украіна).
18.00 Праграма шведскіх кароткаметражных фільмаў «Простае жыццё» (Швецыя). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
19.30 Прэзентацыя Стакгольмскага кінафестывалю «Queer Cinema» (Швецыя). Прэзентацыя адбудзецца на англійскай мове з перакладам на рускую.
21.00 Кінапаказ «Пераўтвараючыся ў Эн-Крысцін», рэж. Хелена Ісаксон Бэк/2015/58 хвілін (Швецыя). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
22.30 DOTYK-Lounge. DJ Scarlett (Беларусь).

26 лютага (нядзеля)

10.00-17.00 Занятак па жаночай самаабароне і асертыўнасці Wen-Do у Беларусі. ГА «Радзіслава». РЭГІСТРАЦЫЯ*. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.
12.00 Экскурсія па выставе «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone» з яе куратар_камі і ўдзельні_цамі.
13.30 Варкшоп «Тэатр прыгнечаных: кіраўніцтва па рашэнні канфліктаў і абмеркаванні праблем». Даследчыца Лена Агарэлышава (Беларусь).
15.30 Праграма кароткаметражных фільмаў расійскіх рэжысёра_к «Адзін дзень з жыцця…». Міжнародны ЛГБТ-кінафестываль «Бок о бок» (Расія).
16.30 Q&A з арганізатар_камі Міжнароднага ЛГБТ-кінафестивалю «Бок о бок» (Расія)
18.00 Кінапаказ «Саніта» рэж. Рахсарэ Гаем Магамі/2015/90 хвілін (Германія, Швейцарыя, Іран). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
19.30 Варкшоп «Міграцыя і бежанства: ЛГБТ-аспект». Мастак і сацыяльны працаўнік берлінскага цэнтра для бежанцаў Міша Бадасян (Германія) ft. Праваабарончая арганізацыя Human Constanta (Беларусь).

2 сакавіка (чацвер)

20.00 Перформанс. Апавяданне-трылер пра ўзаемадзеянне робатаў і людзей, пра нечалавечых актараў, пра аўтаномію кібермашын «Чалавек, які працуе чалавекам». Групоўка eeefff (Мінск-Масква).

3 сакавіка (пятніца)

13.00-20.00 Індывідуальныя кансультацыі псіхолага для ЛГБТ+-людзей. Псіхолаг Паліна Ліннік. Кансультацыі будуць праходзіць кожную гадзіну. Запісацца можна будзе на інфацэнтры с першага дня фестывалю.
18.30 Лекцыя «Паміж вобразам і суб’ектам: гендарная гісторыя беларускага мастацтва». Даследчыца гендара і візуальнай культуры Таня Сяцко (Беларусь).
20.00 Кінапаказ «Грэшнік у Мекке» рэж. Парвез Шарма/2015/79 хвілін (Індыя, Саудаўская Аравія, ЗША). Фільм ідзе на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
21.30 Вячэра-гутарка з госцем «Патрабаванне, жаданне, закон». Гісторык і тэарэтык мастацтва, галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса «Разногласия» (colta.ru) Глеб Напрэенка (Расія).

4 сакавіка (субота)

11.00-17.00 Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні». Праект «Здольная» ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ*. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.
12.00 «Менскі квір-шпацыр». DOTYK ft. MAKEOUT. РЭГІСТРАЦЫЯ*. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю.
12.00 Ларп «Ларп як спосаб даследавання гендарных пытанняў». ГА «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ». РЕГІСТРАЦЫЯ па электроннай пошце gender.relatedlarp@gmail.com да 20 лютага.
15.30 Artist talk з удзельні_цамі выставы «Мы (не) адныя»/«We are (not) alone»: Аліса Олева (Расія-Вялікабрытанія), Міша Бадасян (Германія).
17.00 Дакументальны спектакль «Шэрая вясёлка» рэж. Валянціна Мароз/60 хвілін (Беларусь). Выпускны праект студэнтаў European College of Liberal Arts in Belarus.
19.00 Канцэрт этна-экстрым гурта «ИВА НОВА» (Санкт-Пецярбург). DOTYK ft. ГА «Радзіслава». Платны ўваход: 5 руб.
23.00-5.00 DOTYK Closed — Gender Changer party w/DJs Pogodina + Scarlett. Платны ўваход: 6 руб.

5 сакавіка (нядзеля)

10.00-17.00 Варкшоп Мілаты Сідаравай «Уяўляем спорт інакш: стварэнне гендарна-адчувальнай прасторы для гульні». Праект «Здольная» ft. Мінская Урбаністычная Платформа. РЭГІСТРАЦЫЯ*. Месца правядзення ў адказе на рэгістрацыю. АБАВЯЗКОВЫ ўдзел у абодва дні.
12.00 Жывая Бібліятэка «Сустрэча з Іншым».
16.00 Праграма кароткаметражных фільмаў #5films4freedom (Вялікабрытанія). Фільмы ідуць на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі.
17.00 Лекцыя «Кароткая гісторыя гомасэксуальнасці ў Расіі (XVIII-XX ст.): разметка даследчага поля». Гістарыца, старшая выкладчыца Школы гістарычных навук НДУ ВШЭ Ірына Ралдугіна (Расія).
19.00 Фільм закрыцця.
21.00 Урачыстае закрыццё III Міжнароднага фестывалю квір-культуры DOTYK. Эльзас (Мінск), Under the roof (Мінск).

6 сакавіка (панядзелак)

19.00 Лекцыя «Апісанне рамантычных прыгод: дзённік савецкага латвійскага квір-мужчыны і мінскі эпізод 1952 года». Доктарка гісторыі, старшая навуковая супрацоўніца Інстытута латвійскай гісторыі пры Латвійскім універсітэце Інэта Ліпша (Латвія). Лекцыя пройдзе на расейскай мове.

УВАХОД на ўсе мерапрыемствы фестывалю за выключэннем канцэртаў і вечарын ВОЛЬНЫ!
*За інфармацыяй аб рэгістрацыі сачыце ў сацыяльных сетках арганізатара.

Сайт фестывалю — dotyk.by

Top