6 студзеня — 11:00 і 14:00
Нават самыя старажытныя мастакі і пісьменнікі не сумняваліся ў тым, што Ісуса Хрыста шанавалі ўсе зямныя істоты.
Герой нашай гісторыі – Асёл. Ён галодны, змучаны цяжкай працай, нядобрым гаспадаром. Бог, як вядома, можа нашаму герою дапамагчы, але – неверагодна! Часам і Богу патрэбна дапамога!
І зрабіць гэта можа толькі Асёл…
Ён выпраўляецца ў Віфлеем. Нашага героя чакае самая доўгая і небяспечная дарога ў яго жыцці!
Аўтар п’есы: Сяргей Кавалёў
Пастаноўка : Наталля Башава-Іванова
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Музычнае афармленне: Валеры Мазур, Мікіта Рулёў
Пластыка і танцы: Святлана Навуменка
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі
Прэм’ера: 15 снежня 2000 г.
Працягласць: 1 гадзіна 30 хвілін
7+
Фота: архіў тэатра