Бязгучна скакала па верасе дзікае паляванне караля Стаха, імчалі шэрыя, туманныя, нахіленыя наперад постаці…
…Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць.
Уладзімір Караткевіч
Цёмны, забыты, пракляты край… Дрыгва… Страх… Смерць… Прывіды, якія ажываюць і людзі, якія падобныя на мерцьвякоў…
Дзікае паляванне караля Стаха гатовае скрышыць капытамі і ўтаптаць у багну любога, хто стане на яго шляху…
Ахвяра дзікага палявання – апошняя з роду Яноўскіх Надзея. Здаецца, нішто і ніхто не зможа ўратаваць бедную дзяўчыну.
Менавіта сюды едзе вядомы фалькларыст Андрэй Беларэцкі ў пошуках незвычайных легендаў і паданняў.
Ці зможа ён дапамагчы Надзеі Яноўскай?
Ці загляне “сонца ў ваконца” гэтага краю, альбо дзікае паляванне будзе панаваць вечна?
Паводле аднайменнай аповесці Уладзімірa Караткевічa
Аўтар інсцэніроўкі і пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Сцэнаграфія: Віктар Цімафееў
Мастак па касцюмах: Дар’я Волкава
Музычнае афармленне: Павел Захаранка
Пластычнае вырашэнне: Яўгенія Кульбачная
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі
Прэм’ера: 27 сакавіка 2016 г.
Працягласць: 2 гадзіны
16+
Фота: архіў тэатра