Галоўнай гераіне спектакля, актрысе Веры, праз чатыры тыдні трэба будзе граць партызанку ў новай п’есе пра вайну. Каб ужыцца ў ролю і зведаць цяжкія будні ваеннага часу, актрыса спрабуе змяніць усё вакол сябе. Яна ўпэўнена: толькі сапраўдны голад, холад і страх смерці могуць ёй у гэтым дапамагчы. У гульню па ўсіх правілах унутранага перажывання паводле сістэмы К. С. Станіслаўскага Вера ўцягвае сваю сяброўку па тэатры Кацю, цярплівага мужа Лёшу і наогул усіх вакол. Эксперымент зацягваецца і становіцца нават небяспечным. Ці дажывуць яго ўдзельнікі да прэм’еры?..
Аўтар: Мікалай Рудкоўскі
Рэжысёр-пастаноўшчык: Павел Харланчук-Южакоў
Мастак-сцэнограф: Андрэй Меранкоў
Мастак па касцюмах: Алена Ігруша
Кампазітар: Дзмітрый Гольцман (Расія)
16+
Фото: rtbd.by