Меню

Новости

CZECH PRESS PHOTO/Перасоўная выстава да дваццацігоддзя журналісцкага фотаконкурсу.

Выстава прасочвае гісторыю конкурсу Czech Press Photo на працягу 21 года.

На выставе прадстаўлен 21 фатаздымак-пераможца конкурсаў і 29 абраных фатаздымкаў розных гадоў,якія ўдзельнічалі ў конкурсе Czech Press Photo. Рэпрэзентатыўная выбарка з 50 фатаздымкаў розных фатографаў-журналістаў дэманструе асяроддзе і развіццё журналісцкай фатаграфіі, якая стварае вобраз Чэшскай Рэспублікі, у тым ліку за яе межамі.

Конкурс Czech Press Photo праходзіць штогод з 1995 года. Яго мэты — прадставіць незалежныя мастацкія сведчанні пра жыццё так,як іх бачаць у краіне і ў свеце прафесійныя журналісты,якіяжывуцьуЧэхіііСлавакіі, атаксамападтрымацьцікавасцьдавізуальнайжурналістыкі,яксродкуміжасабовагапазнанняіразумення.

Выстава падрыхтавана ў супрацоўніцтве з Міністэрствам замежных спраў Чэшскай Рэспублікі, Czech Press Photo і Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь

Top