Меню

Новости

Хіба можа шчасце аб’яднаць людзей? Наўрад ці! Калі шчаслівы нехта адзін, недзе на зямлі абавязкова будзе нешчаслівы другі. Хіба можа быць прычынай аб’яднання любоў? Зусім не! Наша любоў да іншага часта абарочваецца нянавісцю іншых да нас, і наадварот. А можа, мы назаўжды злучаны хітрай штукай пад назвай «жыццё»? Божа! Тады адкажы мне, чаму мы заўжды губляем самых дарагіх і найлепшых людзей?!.. Выходзіць, назаўжды нас аб’яднае толькі смерць? Але што ёсць смерць? Яна ж без паху, без колеру…

– Цётухна, а дзе тут у вас радыяцыя, дзе яна – нябачная смерць?

– А дзе стаіце – там і смерць.

Смерць… боль… быль… Чарнобыль

Сумесны франка-беларускі праект
Аўтар: Святлана Алексіевіч
Пастаноўка і сцэнаграфія: Бруно Бусаголь (Францыя)
Драматург і каардынатар праграмы: Вірджынія Сіманьек (Францыя)
Тэхнічны дырэктар і мастак па святле: Бертран Санье (Францыя)
Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў Валерый Анісенка (Беларусь)
Музычнае афармленне: народная артыстка РБ Таццяна Мархель (Беларусь)

12+

Фото: rtbd.by

Top