Хочаш ажаніцца, але баішся? Няўпэўнены? Думаеш, а мо і ня трэба? Трэба! Павер – гэта весела! Усё яшчэ няўпэнены? Паглядзі наш спектакль і пераканаешся!
Гістарычны факт: пасля прагляду гэтых класічных вадэвіляў многія пары, якія сумняваліся жаніцца ці не – імгненна беглі і распісваліся! Сам Янка Купала ажаніўся калі ўпершыню пазнаёміўся з вясёлымі творамі Братоў Далецкіх і Міхася Чарота!
Беларускія вадэвілі маюць чароўную сілу!
Браты Далецкія — пад гэтым псеўданімам хаваўся адзін з правадыроў нашага адраджэнскага руху Вацлаў Іваноўскі, аўтар першага буквара сучаснай беларускай мовы, стваральнік першага беларускага выдавецтва “Загляне сонца і ў наша аконца”, міністр асветы ва ўрадзе Беларускай Народнай Рэспублікі, бургамістр Менска.
Міхась Чарот — адзін з самых яркіх пралетарскіх паэтаў Беларусі 20-х гг. Выдатны спявак (спяваў у хоры Уладзіміра Тэраўскага (меў прыгожы барытон). Стваральнік літаратурнага аб’яднання “Маладняк”, стваральнік сцэнара да першага беларускага мастацкага фільма “Лясная быль” (рэжысёр Юры Тарыч) – пастаўлены ў 1926 г., паводле яго прыгодніцкай аповесці “Свінапас”.
Паводле твораў: “Міхалка” Братоў Далецкіх, “Мікітаў лапаць” Міхася Чарота)
Пастаноўка: Уладзімір Савіцкі
Мастак-пастаноўшчык: Ларыса Рулёва
Кампазітар: Уладзімір Кандрусевіч
Балетмайстары: Яфім Фадзееў, Людміла Фадзеева
Мастацкі кіраўнік: Уладзімір Савіцкі
Прэм’ера: 6 ліпеня 2016 года
Працягласць: 2 гадзіны
16+