Меню

Новости

Новы праект РТБД!

БелДрымШоу – гэта шоу пра беларускую мару.

Пра маладых і паспяховых, якія змаглі рэалізаваць свой патэнцыял.

Міфы і рэальнасць, інтрыгі і расследавання, навіны і адкрыцці, таямніцы і загадкі, дакладныя гісторыі нашых суайчыннікаў і мастацкая выдумка нашых рэдактараў. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, мы не толькі раскажам, але і пакажам вам усю праўду пра герояў нашага часу.

Тэма нашай наступнай праграмы – эміграцыя. Герой шоу адпраўляецца ў свет за лепшым жыццём, сустракае каханне, пераадольвае перашкоды і ў фінале знаходзіць сябе.

А пра што марыце вы? Ці дастаткова вы адважныя, каб марыць? Ці дастаткова вы рашучыя, каб дзейнічаць? Любы жадаючы можа стаць гледачом шоу, варта толькі прыйсці на запіс праграмы ў нашу студыю. Калі вы самі ўжо блізкія да рэалізацыі сваёй мары, калі вас хвалюе тэма эміграцыі, то менавіта вы – наш герой і патэнцыйны ўдзельнік шоу. Чакаем вашых гісторый па адрасе beldreamshow@gmail.com

Аўтар: Віталь Каралёў
Рэжысёр-пастаноўшчык: Вольга Саратокіна
Мастак-сцэнограф: Сяргей Шабохін
Мастак па касцюмах: Жанна Гладко
Мастак па святле: Мікалай Суркоў
Музычнае афармленне: Ян Супаненка
Харэограф: Дзмітрый Залескі
Відэааператар: Кірыл Кулакоў
У ролях: Арцём Курэнь, Мікалай Стонька, Дзмітрый Давідовіч, Андрэй Новік, Марына Здаранкова, Гражына Быкава, Марыя Пятровіч

Працягласць: 1 г. 10 хв.
Прэм’ера: 11 ліпеня 2018 г.

18+

Top