Меню

Новости

Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя

курс для дзяцей 7-12 гадоў

Где:

Когда: 10:00

Стоимость билетов: 10 бел. руб.

Што мы ведаем пра тых, хто ствараў свае карціны, скульптуры, інсталяцыі 20, 50, 100 гадоў таму тут, у Беларусі? Што іх натхняла, пра што яны марылі, як стваралі свае працы? Як гэта паўплывала на нашу культуру? Пра гэта дзеці даведаюцца падчас нядзельных заняткаў, кожнае з якіх традыцыйна складаецца з двух частак — мастацтвазнаўчай і практычнай. Спачатку дзеці ў лёгкай адаптаванай форме даведаюцца пра
мастака, пагуляюць у розныя крэатыўныя гульні, а потым на аснове творчасці таго ці іншага мастака створаць свае малыя і вялікія «шэдэўры», папрактыкуюцца ў розных тэхніках (маляванне, калажы, лепка, аплікацыя ды інш.).

Што атрымае ваша дзіця ад гэтых заняткаў?

  • веды пра выбітных беларускіх мастакоў
  • пашыраны кругагляд і разуменне сучаснага мастацтва
  • уменне адрозніваць стылі і напрамкі
  • аналітычнае і крытычнае мысленне
  • натрэніраваную памяць (праз гульні)
  • мора пазітыўных уражанняў ад заняткаў непасрэдна ў галерэі сучаснага мастацтва

Заняткі курса вядзе мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Сафія скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (Расія), прайшла практыку ў Музее выяўленчых мастацтваў імя Пушкіна (Маскве, Расія), працавала ў Нацыяльным Мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, таксама была вядучай
дзіцячых экскурсіяўу межах вялікага выставачнага пректа Zabor. Суарганізартарка і куратарка «Дзіцячых Творчых майстэрняў», прайшла
анлайн-курс па інтэрактыўным навучанні Мастацтву дзетак і дарослых (музей «МоМА», Нью-Ёрк, ЗША).

«Дзіцячыя творчыя майстэрні» — праект Галерэі «Ў», створаны для дзетак ва ўзросце ад 7 ды 12 гадоў, асноўная мэта якога — раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека. Праз навучанне розным мастацкім тэхнікам, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. «Дзіцячыя творчыя майстэрні» існуюць пяць гадоў. За гэты час было створана шэсць паўнавартасных курсаў для дзетак і дзевяць тэматычных фестываляў.

Папярэдні запіс — абавязковы.
Даведкі і запіс па тэлефоне +375 (33) 303 59 60

Top