Мадэратар: Максім Карпіцкі
Рэжысеры/кі ўдзельнікі/цы сустрэчы: Саша Ігнатовіч, Дзмітры Велескевіч, Bazinato, Антон Мех
XYX
Саша Ігнатовіч, Като Дробыш, Том Гамізэль
Што ёсць чалавечае цела? Чаму некаторыя часткі мы лічым прыгожымі, а іншых саромеемся? Ад чаго залежыць успрыманне нашых уласных целаў, і каму яны належаць? Фільм «XYX» — гэта аўдыёвізуальнае падарожжа па чалавечым целе, яго культурнае ўсведамленне, візуальнае і фізічнае ўспрыманне формы і тэкстуры. Фільм раскрывае ўзаемасувязь паміж сэксуальнасцю і целам праз візуальнае даследванне цялесных табу, разбурае агульнапрынятыя сэксуальныя вобразы і імкнецца змяніць уяўленне аб візуальным кантэксце і сэксуальным бачанні цела.
Міфалогія штодзённасці
Дзмітры Велескевіч
Персанальная міфалогія пражывання штодзённасці стварае прыватную сістэму знакаў, сэнсаў і вобразаў у публічнай прасторы. Паслядоўнасці месцаў, позіркаў, перамяшчэнняў, кантактаў і назіранняў расхінаюць межы рэфлексіі над будзённым. Самавідавочнасць таго, што адбываецца, і руцінныя формы сацыяльнага ўзаемадзеяння выбудоўваюць дакументальны наратыў праз прызму індывідуальнага досведу ўспрыняцця.
Паўстанне / Цішыня
Bazinato
Шэсць прасторава-часавых гісторыяў: мінулага, цяперашняга і будучага.
Лепшы эксперыментальны фільм Cineme Perpetuum Mobile 2016.
Хроніка
студыя «Сінія горы»: Антон Мех, Дзяніс Кудраўцаў
«Хроніка» — фільм, зманціраваны на матэрыяле дакументальных стужак кінастудыі «Летапіс» 50-х — 70-х гадоў. Савецкая эпоха, механістычная і вуглаватая. Чорна-белая выява будняў і святаў савецкіх грамадзянаў, дзе раўнуюцца ўраднікі, паэты, навукоўцы і завадчане. Простыя кадры ахайнага сацыялістычнага рэалізму перафарматаваныя музыкай «Сініх гор» і танец жыцця запушчаны ўжо ў іншым рытме, рытме сучаснасці, немагчымай без сваёй гісторыі.
__________________________
Мерапрыемства ў межах выставы- партрэта амерыканскага і еўрапейскага авангарда «Прывітанне, Шчасце. Мары Лаз’е».
Дата: 8 верасня- 8 кастрычніка.
Нацыянальны Цэнтр Сучасных Мастацтваў, былы Музей Сучаснага Мастацтва.
Адрэса: Незалежнасці, 47