Меню

Новости

Астравец культуры

выстава

Где:

Когда: 19:00

Стоимость билетов: 2 бел. руб.

Выставачны праект пра іншую будучыню беларускай АЭС.

Выстава «Астравец культуры», на якой мастакі, эколагі, архітэктары прадставяць сваё бачанне далейшага лёсу недабудаванай беларускай АЭС у Астраўцы.

Палоска сіняга неба, палоска залатога поля — дарога ў Астравец. Яна перарываецца грацыёзнымі выгібамі градзірняў АЭС, якія падпарадкоўваюць погляд гледача — прыцягваюць і палохаюць. Надзеленая трывожнымі сэнсамі і нябачнымі небяспекамі станцыя разам з радыяцыяй спараджае страх і першабытнае захапленне.

У гэтым годзе мастакі, архітэктары і эколагі вырашылі прысвоіць яе цела і стварыць магчымасць іншай будучыні. «Астравец культуры» — гэта станцыя навукі, мастацтва і экалогіі, якая адкрылася на месцы недабудаванай АЭС. Новыя сэнсы ўваходзяць у прасторы рэактараў, бетонных труб і басейнаў. Адзін рэактар ператвараецца ў музей сучаснага мастацтва, іншы — ў планетарый і цэнтр навукі, у сакральных трубах градзірняў жыве драйв рэйву і гармонія класічнай музыкі, энергія сонца, ветру і чалавечага руху ідзе па правадах. Цэнтр устойлівага жыцця прапануе людзям магчымасць стварэння арганічных ферм, а дамы паблізу станцыі становяцца элітным экалагічным жыллём. Чыгуначны шлях Мінск-Астравец-Вільнюс даставіць вас за гадзіну з двух сталіц у новы цэнтр культурнага жыцця. Актывісты стварылі праект альтэрнатывы, у які вераць і хочуць паказаць — іншая будучыня магчыма.

Арганізатары: грамадскае аб’яднанне «Экадом», Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», экалагічная ўстанова «Агра-Эка-Культура». Выстава завершыцца 9 верасня традыцыйным агра-культурным фэстам.

Мастакі і актывісты, якія ўдзельнічаюць у выставе і ствараюць «іншую будучыню»: Bazinato, Ганна Воўк (BY/CZ), Анастасія Дарафеева, Алег Іўчанка (RU), Вераніка Івашкевіч, Настасся Казленок, Валянціна Кісялёва, Уладзімір Кунц (BY/RU), Сафія Садоўская , Лана Семенас, Ірына Сухій, Max Tref (BY/CZ), Вікторыя Харытонава, Ганна Чыстасердава, Сяргей Шабохін, Міла Шыдлоўская, Марта Шчарбакова.

Уваход на адкрыцце вольны. Кошта квітка на выставу — 2 р.

 

Top