Меню

Новости

Аўтар, які апошнім часам працуе з афіцыйнай міфалогіяй сучаснай Беларусі, прадставіць заключную частку сваёй “Крышталёвай серыі”. Пачаўшы з інсталяцыі “Гэта так прыгожа!” (травень 2016, галерэя Ў), Талстоў працягнуў сваю працу па дасьледванні ідэалагічнага поля перформансам “На шчасце!”, які адбыўся 3 ліпеня на плошчы Незалежнасці ў Мінску. У “Аскепках” будзе зменены ракурс аўтарскай практыкі і пададзеная сувязь сённяшняй палітыка-эканамічнай сітуацыі з асабістай гісторыяй.

“Аскепкі” – гэта сайтспецыфічная інсталяцыя у якой мастак звяртаецца да сваіх успамінаў, якія звязаныя непасрэдна са сталовай завода “Калібр”, на месцы якой зараз нараджаецца крэатыўны кластэр. Такія змены ў функцыях памяшканняў, якія характэрныя для сённяшняга Мінску безумоўна маюць і свае эканамічныя прычыны. Чаму на заводскіх плошчах адкрываюцца каворкінгі, офісы і публічныя прасторы? Ці прычынай гэтаму толькі вызвалненне цэнтру ад прамысловых прадпрыемстваў з вынасам вытворчасці за межы гораду, ці справа таксама ў фінансавых цяжкасцях, з якімі сутыкаюцца заводы і фабрыкі ва ўмовах глабальнай канкурэнцыі? Як бы то ні было, такія змены прызначэння памяшканняў сёння ня рэдкасць. Яны часта ператвараюцца ў пляцоўкі для культурнай актыўнасці, у тым ліку і для выставаў сучаснага мастацтва. Талстоў кранаецца гэтай тэмы з доляй настальгіі, гаворыць пра пэрсанальныя ўспаміны, але зважаючы на агульную тэму сэрыі, матэрыялы і чыннікі інсталяцыі уласцівы ягоным працам палітычны падтэкст застаецца цалкам відавочным.

Аляксей Талстоў – мастак і пісьменьнік, які жыве і працуе ў Мінску. З 2009 года бярэ актыўны ўдзел у працэсах беларускага сучаснага мастацтва і культуры. Мастак галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Рэалізуе персанальныя праекты і стала ўдзельнічае ў групавых выставах у Беларусі і за мяжой.

Top