Меню

Новости

Art Capital: з Францыі ў Беларусь

міжнародная мастацкая выстаўка

Где:

Когда: 19:00

Праект арганізаваны па ініцыятыве і падтрымцы Пасольства Беларусі ў Францыі і асабістым ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла спадара Паўла Латушкі, а таксама Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Art Capital — гэта буйная міжнародная выстаўка ў Парыжы, якая штогод збірае пад сводамі Гран-Пале каля 2000 сучасных французскіх мастакоў, а таксама жывапісцаў з усіх кантынентаў, захоўваючы інтэрнацыянальную традыцыю на працягу ўсіх чатырох гістарычных салонаў — Салону фран­цуз­скіх мас­та­коў, Са­лону ма­люн­ка і акварэляў, Са­лону па­ра­ўнан­няў і Са­лон не­за­леж­ных мастакоў, аб’яднаных у 2006 годзе ў адзін вялікі Арт Капіталь. Назву салона можна вытлумачыць дваяк. Мастацтва — як капітал, як ўкладанне і прыбытак, а таксама — як галоўнае або знакавае мастацтва.

Творы, якія прадстаўлены на Art Capital, не класіфікуюцца як сучаснае мастацтва. Хутчэй яны адносяцца да “modern art”, маючы на ўвазе не сувязь з накірункам мадэрнізму, а выкарыстанне традыцыйных матэрыялаў. У гэтых работах цэніцца майстэрства і арыгінальнасць выканання.

У мінулым годзе ў Гран-Пале ўпершыню былі прадстаўлены беларускія мастакі. На Салоне малюнка і акварэляў удзельнічалі: Віктар Альшэўскі, Юрый Анушка, Ганна Белавусава, Ларыса Журавовіч, Алена Макарэвіч, Максім Пятруль, Сяргей Парцянкоў, Павел Семчанка, Аляксандр Слепаў, Аляксандр Фалей, Валянціна Шоба. Гэта стала магчымым дзякуючы Пасольству Беларусі ў Францыі, Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь, ЗАТ “Пріорбанк” і нашаму земляку Аркадзю Валадосю.

Падчас правядзення салону лепшыя мастакі ўзнагароджваюцца медалямі. Салон, у якім удзельнічалі беларусы, афіцыйна прэміі не мае. Тым не меньш, графік Валянціна Шоба і скульптар Сяргей Парцянкоў, былі адзначаны прэстыжнымі прэміямі фонда Тэйлара – асацыяцыі, якая падтрымлівае таленавітых мастакоў.

Падчас адкрыцця выстаўкі Мінск наведаюць мастакі з Францыі, прадстаўнікі трох апошніх салонаў Art Capital, каб прадставіць нашаму гледачу творы сённяшняга французскага мастацтва. У сваю чаргу беларускія мастакі прадставяць менавіта тыя творы, што дэманстраваліся на Салоне Art Capital у Парыжы.

На выстаўцы ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Францыя будзе прадстаўлена пятнацаццю мастакамі: пяць мастакоў з Салону параўнанняў, з генеральным камісарам спадаром Жанам Портам, пяць мастакоў з Салону французскіх мастакоў, з прэзідэнтам спадарыняй Марцін Дэлялёф і пяць мастакоў з Салону малюнка і акварэляў, прадстаўленыя сваім прэзідэнтам — спадарыняй Катрын Жаег.

Да адкрыцця выстаўкі прымеркавана выданне каталога з творамі французскіх і беларускіх мастакоў.

Праект “Art Capital: з Францыі ў Беларусь” быў арганізаваны пры фінансавай падтрымцы ТАА “Прайм резерв” і Комплексу апартаментаў “Комфорт” ТАА “Лада ОМС Энерго”.

Даведкі па тэлефоне: (017) 280-56-08, 284-37-22, 288-24-68.

Top